Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы

У 1999 годзе рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўя ўстаноўлены Міжнародны дзень роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага.

Традыцыйна вучні гімназіі прынялі ўдзел у напісанні дыктоўкі, якая сёлета была прысвечана святкаванню 700-годдзя горада Ліды.

А настаўнікі гімназіі сталі ўдзельнікамі Гродзенскага абласнога дыктанта.

Вучнямі гімназіі сумесна з настаўнікамі быў падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню роднай мовы. Так, вучні 7 “Б” класа прадставілі інсцэніроўку па творы Змітрака Бядулі “На Каляды к сыну”. Вучні 9 “Б” класа пазнаемілі сваіх аднакласнікаў з жыццевым шляхам Якуба Коласа і яго самым вядомым творам “Новая зямля”.

Акрамя таго, у рамках святкавання міжнароднага Дня роднай мовы вучні гімназіі прынялі ўдзел у чэленджы “Паэтычны дзень з роднай мовай”, у межах якого яны чыталі вершы на беларускай мове (відэа можна паглядзець у профілі гімназіі ў Інстаграм).