Міжнародны дзень роднай мовы

 

Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэш (1999). Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі.

Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Свята было заснавана рашэннем 30й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года. ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму адсочвання стану моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічаць выпраўленню становішча. Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала дзяржаў-членаў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.

 

Родная мова - гэта адначасова i культура, i спадчына народа. Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i акаляючы свет. Кожны iнтэлiгентны чалавек павiнен ведаць i паважаць мову краiны, у якой нарадзiлiся яго продкi i ён сам. Родная мова – адзiн з першых сродкаў  адрознення нацыянальнасцей i культур. Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, ўсвядомiў, што мова – гэта сапраўды наша багацце. Ведаць i абараняць яе – наш абавязак.

           

Свята пачалося з флаер-акцыі «Дзень роднай мовы», якую правялі вучні 11 класа разам са сваім настанікам Таццянай Канстанцінаўнай Пільчук.

Прадстаўнікі ад 9В класа (класны кіраўнік Пільчук Т.К.) падрыхтавалі для вучняў 5Б класа (настаўнік Велькашынская Г.А.) інтэлектуальную гульню «Знаўцы роднай мовы». Дзеці з вялікай зацікаўленасцю аднесліся да розных конкурсаў. Асасбліва спадабалася запаўненне крыжаванкі па тэме “Уласна беларускія словы”. Не менш цікавым стаў конкурс “Пераклачдыкі”, дзе вучні перакладалі словы з рускай мовы на беларускую.

 

 

 

Літаратурна-музычная кампазіцыя «Мне за ўсё даражэй небазвод Нарачанскі…» выклікала зацікаўленасць у вучняў і 11, і 8 класаў. Мерапрыества было прысвечана жыццю і творчасці паэта-юбіляра Максіма Танка. Старшакласнікі падрыхтавалі агляд творчасці паэта, чыталі вершы, спявалі беларускія народныя і сучасныя песні.

Таксама на працягу ўсяго дня гімназісты пісалі дыктанты ў рамках акцыі «Гавары са мной па-беларуску» (настаўнікі Бобніс Т.А., Велькашынская Г.А., Пільчук Т.К., Юхневіч Л.А.).